You are viewing [info]valacuha's journal

Як мы будавалі лазню

  • Mar. 3rd, 2010 at 11:06 PM

Ніколі ў жыцці не думаў, што сваімі сіламі можна пабудаваць лазню. Упэнены, што мой брат таксама. Бацька, канешне, думаў і не раз, але агучваць услых, напэўна, пабойваўся. Усё тая ж кухня, піва (і не толькі), здаровая і канструктыўная спрэчка трох Скрыпак.

На павестцы дня няпростыя пытанні:

1.      як зацвердзіць адзіны правільны праект у трох розных галовах?

2.      як гэты праект прыдумаць?

3.      дзе ўзяць грошы на будаўніцтва?

4.      як навучыцца будаўнічай справе?

5.      як зрабіць нешта цікавае і адметнае, калі ні разу гэтага не рабіў?

Я ўпэўнены, што 90 адсоткаў людзей пры ўзнікненні такіх пытанняў, ашаломленыя вылецелі б з кухні ў паніцы і стараліся б больш на гэтую бешаную ідэю не ўзгадваць. Але гонару і матывацыі нам не займаць! Вырашылі, што будзем падымаць праект на жаданні і характары.




Доўгія спрэчкі, доказы сваёй праваты і правільнасці ідэй – і асноўны праект накіданы. Вызначылі, што для таго, каб лазня арганічна ўпісвалася ў падворак, яна павінна быць пабудавана са старых бярвенняў. Знайшлі за 30 км ад Ляшчынску стары хутар, гаспадар якога за Польшчай меў свой маленькі яблычны бізнес. І гэтаму напамін – прыбудова да дому, дзе ён захоўваў яблыкі зімою і адну частку меў за лазню. Задума цікавая. Печ адначасова награвае лазню і сваім цяплом не дае яблыкам змерзнуць. Размер 8х3, дрэва старое, нячэсанае, яшчэ сто год прастаіць!




Зруб перавезлі, змантавалі на сваім падворку, узвялі страху і дзесьці на паўгады далі яму час выстаяцца. За гэты час трэба было вызначыцца з пытаннямі планіроўкі і ўнутранага аздаблення. Працэс мантажу наколькі цяжкі, настолькі цікавы: мохам перакладаць бярвенні трэба вельмі асцярожна і без перабольшванняў, бо “не ўлягуцца”. На некаторых бярвеннях спатрэбілася “выбіраць драку”, падганяць іх, усё дзеля той жа трываласці укладкі. Мох для лазні бралі выключна са свайго балота (балота, якое калісьці належала нашым дзядам).




Працэс унутраняга аздаблення лазні апісваць не вельмі цікава, але адзначу адно, што на працягу больш чым паўгода засвоілі не адну спецыяльнасць, вырашылі каля 100 будаўнічых рэбусаў, выпілі не адну пляшку піва падчас спрэчак пры абмеркаванні дэталяў пакояў і з’елі не адзін кілаграм сала з цыбуляй.



Як мы выбіралі назву

  • Mar. 2nd, 2010 at 10:01 PM

Назва "Тры Скрыпкі" параджае ў турыста як мінімум чатыры, як максімум безліч пытанняў. Чаму менавіта тры? Чаму Скрыпкі з вялікай літары? Прычым тут Скрыпкі? Колькі каштуе выступ бэнду, складзенага з Трох Скрыпак?
Назва аграсядзібы нарадзілася выпадкова і, як у Беларусі вельмі папулярна, падчас кухонных пасядзелак. Сядзелі неяк на за кухонным сталом бацька і два сыны, размаўлялі пра будучае будаўніцва лазні, спрачаліся наконт тонкіх пытанняў архітэктурнага праекту, смачна пілі піва з куфляў, палілі і зноў спрачаліся.
Усцешаны вобразамі будучай новай лазні, старэйшы Скрыпка з задавальненнем расказваў сваім малодшым пра багаты традыцыямі і адметнасцямі род Скрыпак, да якога яны належалі. Піўныя пляшкі паступова пусцелі, надыходзіў час разыходзіцца, так як ужо было позна і старэйшы Скрыпка, расчулены размовай, з годнасцю сказаў: "Сыны мае, калі мы сапраўдныя Скрыпкі, то будзем займацца нашым праектам аграсядзібы да той пары, пакуль яго не рэалізуем !"
Назва аграсядзібы з вуснаў малодшых як маланка разрэзала атмасферу кухні: "Дык давайце ж і сваю аграсядзібу назавём "Тры Скрыпкі!" На гэтым і вырашылі. Жаночай палове сямейства Скрыпак ідэю выказвалі асцярожна, без лішняга пафасу і толькі праз некалькі дзён. Сэнсавае напаўненне назвы, канешне, не вельмі ім падабалася, але арыгінальнасць і трапнасць выразу былі прызнаны без пытанняў. Вось такім чынам ужо больш як год існуе аграсядзіба пад назвай "Тры Скрыпкі".

Latest Month

March 2010
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031